
Яўген Лашкоўскі
Нарадзіўся 3 траўня 1981 года ў Мінску.
Любіць працаваць у горадзе, а жыць па-за яго межамі, удалечыні ад шуму і тлуму. Таму пасяліўся на лецішчы ў вёсцы Каралёў Стан. Па натуры сава, але не лянуецца прачынацца а шостай раніцы, каб ужо а восьмай расказаць слухачам «Цэнтр FM» самыя свежыя і цікавыя навіны.