Дзень беларускага пісьменства - 2024
Гэтае свята падкрэслівае важнасць беларускай мовы і літаратуры, а таксама спрыяе іх папулярызацыі. Свята пачало сваё шэсце ў 1994 г. у старажытным горадзе Полацку, на радзіме Францыска Скарыны – беларускага выдатнага філосафа, асветніка, гуманіста, пісьменніка, вучонага эпохі Адраджэння.
Штогод сталіцай Дня беларускага пісьменства вызначаецца горад, які пакінуў значны след у гісторыі беларускай зямлі як цэнтр кнігадрукавання і літаратуры, асветы і культуры, з якім непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць выдатных людзей Беларусі розных часоў.
У 2024 годзе Дзень беларускага пісьменства прыме горад Івацэвічы Брэсцкай вобласці: урачыстасці тут разгорнуцца 31 жніўня і 1 верасня 2024 года. Падрабязней з праграмай свята можна азнаёміцца тут.
Удзельнічай у віктарыне і выйграй падарункі ад ЦЭНТР FM!